Вы тут

Больш за 500 рэканструктараў ваенных падзей збіраюцца ў Брэсце


Больш за 500 рэканструктараў ваенных падзей збіраюцца ў Брэсце, каб у ноч на 22 чэрвеня аднавіць падзеі 77-гадовай даўніны. Свой злёт яны так і назвалі «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць».


Па традыцыі ўдзельнікі ваенна-гістарычных клубаў аднаўляюць падзеі апошняга мірнага дня. У другой палове чацвярга яны пройдуць ад Брэсцкай крэпасці па вуліцах Зубачова і Гогаля да Савецкай. На Савецкай у гэты час іграе музыка 40-х гадоў, прагульваюцца парачкі ў адзенні таго часу.

Галоўная ж дзея разгорнецца на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Пасля мітынга-рэквіема ў пяць гадзін раніцы пачнецца рэканструкцыя абароны легендарнай цытадэлі.

Падзеі той страшнай ночы пакажуць аматары гістарычных рэканструкцый з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Аўстрыі, Японіі, Кітая, Эстоніі, Латвіі, іншых краін.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Заўтра была вайна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.