Вы тут

БРСМ дае старт акцыі “Падары немаўляці вышыванку”


26 чэрвеня Грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” дае старт акцыі “Падары немаўляці вышыванку”. Маладзёжная ініцыятыва, сімвалам якой стала распашонка-абярэг з нацыянальным каларытам, будзе рэалізавана ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 26 чэрвеня па 5 ліпеня ўключна. Падчас акцыі актывісты Саюза моладзі арганізуюць у радзільных дамах віншаванні маладых маці і маленькіх грамадзян нашай краіны, якія з'явіліся на свет напярэдадні аднаго з самых важных дзяржаўных святаў — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, у гэтым годзе ўрачыстыя мерапрыемствы акцыі плануецца арганізаваць і ў ЗАГСах пры рэгістрацыі дзіцяці.


Фота: artfolk.by

26 чэрвеня парад урачыстых ушанаванняў “Падары немаўляці вышыванку” адбудзецца ў Брэсцкім, Гомельскім, Мінскім абласных радзільных дамах; радзільных дамах Віцебска, Баранавічаў, Оршы, Наваполацка; радзільных аддзяленнях Магілёўскай і Гродзенскай гарадскіх бальніц хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама Клімавіцкай, Лепельскай, Астравецкай, Чэрыкаўскай цэнтральных раённых бальніц.

Цэнтральнае мерапрыемства акцыі ў гэты дзень пройдзе ў 14.00 у Клінічным радзільным доме Мінскай вобласці. Сімвалічныя абярэгі 30 нованароджаным грамадзянам Рэспублікі Беларусь уручыць першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Дзмітрый Варанюк. (г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 16, Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці, актавая зала).

Акцыя “Падары немаўляці вышыванку” з'яўляецца складовай часткай рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ “Беларусь — крынiца натхнення”. Яе арганізатары ўпэўненыя, што нованароджаныя малыя, якія атрымалі абярэгі з нацыянальнай сімволікай, будуць расці здаровымі, моцнымі і знаходзіцца пад надзейнай абаронай, бо беларускі арнамент, перададзены нам продкамі, з'яўляецца своеасаблівым шыфрам, закліканым аберагаць чалавека.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.