Вы тут

Як «Беларусь 3» адзначыць дзень нараджэння Янкі Купалы?


Вершаваныя відэаролікі, мастацкі фільм, тэлеверсія фолк-оперы «Адвечная песня» і тэматычны канцэрт «Як на свет радзіўся Янка...». Да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловую праграму.


Ужо з 4 ліпеня ў эфіры будзе выходзіць праект «Мой Купала» — цыкл відэаролікаў, у якіх студэнты творчых ВНУ, а таксама вядомыя дзеячы тэатра і кіно чытаюць свае любімыя вершы Янкі Купалы. 7 ліпеня «купальскі» дзень адкрые камедыя Юрыя Цвяткова «Пасля кірмашу», знятая ў 1972 годзе паводле знакамітай п'есы «Паўлінка». Далей гледачоў чакаюць тэматычны выпуск праекта «Запіскі на палях», тэлеверсія фолк-оперы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Адвечная песня» (2015 год) і аднайменны хранікальна-дакументальны фільм, які прадставіць відэаматэрыялы, зробленыя на тэлебачанні пра Янку Купалу ў розныя гады і беражліва захаваныя да сёння. Завершыцца дзень памяці канцэртам «Як на свет радзіўся Янка...», які генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга запісаў летась.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Купалле з Песняром

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.