24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Хто зможа скарыстацца рэзервовым днём?


11 чалавек атрымаюць сёлета па выніках ЦТ па грамадазнаўстве 100-бальныя сертыфікаты. У папярэднім годзе стабальнікаў па гэтай дысцыпліне было 16. Нуль балаў за тэст набралі 15 абітурыентаў. А сярэдні бал удзельнікаў ЦТ па грамадазнаўстве склаў 43,73 (у 2017 годзе — 41,76).


Наступнымі павінны абвясціць вынікі ЦТ па матэматыцы. А 30 чэрвеня распачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на рэзервовы дзень. Арганізатары ЦТ папярэджваюць: да здачы тэставых іспытаў у рэзервовы дзень будуць дапушчаны толькі тыя абітурыенты, якія змогуць даказаць, што ў іх былі сур'ёзныя прычыны для пропуску экзамену, напрыклад, прад'явяць даведку пра сваю хваробу ці дакумент, якія пацвярджае іх удзел у гэты момант у важных для краіны спартыўных ці творчых спаборніцтвах. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць рэгістрацыі на ЦТ ва ўстаноўленыя тэрміны — гэта значыць, да 1 чэрвеня бягучага года. Калі абітурыент у маі знаходзіўся за мяжой і не мог асабіста зарэгістравацца на ЦТ, за яго гэта маглі зрабіць законныя прадстаўнікі або прадстаўнікі абітурыента па падставе заверанай натарыяльна даверанасці.

Калі абітурыенты ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень, але не змаглі дапісаць сваю работу з-за пагаршэння стану здароўя, яны змогуць скарыстацца рэзервовым днём. Для аказання абітурыентам медыцынскай дапамогі ва ўсіх пунктах правядзення тэсціравання былі арганізаваныя дзяжурствы медыцынскіх работнікаў, таму такія выпадкі фіксаваліся непасрэдна на месцы. А вось тыя, хто парушыў правілы ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, здаць прапушчаны экзамен у рэзервовы дзень не змогуць.

Таксама тры рэзервовыя дні даюць шанц паўдзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя месцы абітурыентам з Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, якія не паспявалі прыехаць у Беларусь у чэрвені, каб здаць ЦТ разам з беларусамі, паколькі ў гэты ж час здавалі свае нацыянальныя экзамены. У іх была адзіная магчымасць стаць студэнтам беларускай ВНУ — праходзіць гутарку восенню і паступаць на платную форму навучання як замежным грамадзянам з адпаведнымі «расцэнкамі» на вучобу.

Звяртацца з дакументамі, якія пацвярджаюць прычыну няяўкі на ЦТ, трэба ў Белдзяржуніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. З сабой трэба мець таксама пропуск на тэсціраванне, якое было прапушчана, і дакумент, які сведчыць асобу абітурыента.

Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх вучэбных дысцыплінах у рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Іспыты будуць праходзіць на яго базе 6, 8 і 10 ліпеня. Пачатак у 11.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.