Вы тут

Расійскія бізнесмены ўзнаўляюць старажытныя сядзібы ў Ваўкавыскім раёне


Вёска Краскі стала вядомай дзякуючы шыкоўнаму асабняку канца ХVІІІ стагоддзя. У сядзібы было некалькі гаспадароў, апошні — з роду Сегеняў — пераўтварыў невялікі фальварак у сапраўдны палац, веліч якому надала каменная вежа з флюгерам. Тут і жыў гаспадар да 1939 года. У савецкі час шляхецкі замак належаў дзяржаве і нават увайшоў у спіс гісторыка-культурнай спадчыны, але гэта не выратавала яго ад разбурэння. Будынак мяняў уладальнікаў, губляў сваю веліч, і толькі ў канцы 2009 года ў палаца з'явіўся гаспадар: расійскі бізнесмен купіў яго за 100 тысяч долараў на аўкцыёне.


У бы­лым па­ла­цы ў вёс­цы Крас­кі вя­дзец­ца рэ­кан­струк­цыя.

Паціху комплекс набывае абжыты від. Узноўлены флігель, былыя панская аранжарэя, канюшні, лазня ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Цяжэй з самім палацам — трэба выконваць работы ў адпаведнасці з ахоўным заканадаўствам, але тым не менш справа не стаіць на месцы. Ёсць меркаванне, што новы гаспадар плануе стварыць тут музей рэтра-аўтамабіляў, але добра ўжо і тое, што гістарычны помнік нарэшце прыдбаны.

На бы­лой ся­дзі­бе ў Па­да­рос­ку бу­дзе ту­рыс­тыч­ны комп­лекс.

Яшчэ адзін грамадзянін Расіі — праўда, з беларускімі каранямі — набыў у Падароску сядзібу рода Чачотаў-Бохвіцаў сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Доўгі час тут была кантора мясцовай сельскай гаспадаркі, але з 2002 года будынак пуставаў. Некалькі разоў яго спрабавалі прадаць з аўкцыёну, і нарэшце знайшоўся пакупнік. Расійскі бізнесмен купіў маёнтак за 120 тысяч долараў і зараз актыўна яго ўзнаўляе. У будучыні плануе адкрыць тут музей шляхты.

Му­зей­ны па­кой На­па­ле­о­на ў Па­да­рос­ку.

Загаловак у газеце: Веліч гісторыі выходзіць з ценю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.