Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль «Салатавая варона», бясплатны майстар-клас па тэнісе, летапіс вайны ў фільмах Міхаіла Пташука, выстава рэптылій і чароўных рэчаў Гары Потэра.


Фестываль "Салатавая варона"

Дзе: Мінск, галерэя Блік’ю (вуліца Някрасава, 11)

Калі: 14-15 ліпеня

Колькі каштуе: ад 2.5 да 8 рублёў

Арт-фэст "Салатавая варона" збярэ людзей творчых прафесій і кірункаў дзейнасці. Гэта  ілюстратары, мастакі, дызайнеры, фатографы, маркетолагі, вядомыя блогеры… Галоўная ўмова адна – сучаснае мастацтва павінна быць абавязковым складнікам у прафесійнай дзейнасці і самарэалізацыі асобы. Спікеры будуць абмяркоўваць, як імклівае развіццё новых тэхналогій уплывае на развіццё мастацтва, працу чалавека і яго дзейнасць у вольны час. Акрамя таго, прадугледжана праца арт-маркета, фуд-корта, інтэрактыўных і дзіцячых зон, розыгрыш прызоў.

“Фішкай” фэсту стане міжнародная выстава паштовак і сушка. Можна будзе мяняцца фотаздымкамі. Гэты фармат конкурсу працуе больш чым у 100 гарадах свету.


Бясплатны майстар-клас па тэнісе для дзяцей і юніёраў

Дзе: Мінск, праспект Пераможцаў 63

Калі: 10-14 ліпеня

Колькі каштуе: бясплатна

Хочаце пабачыць сваё дзіця на тэнісным корце? Школа тэніса “Роял Кап” праводзіць адбор і тэставанне дзяцей і юніёраў у групы для заняткаў па тэнісе. Майстар-клас для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 год доўжыцца гадзіну, для старэйшых за 7 год – паўтары. Папярэдні запіс па тэлефоне  8033-331-95-00  абавязковы.


Летапіс вайны ў фільмах Міхаіла Пташука

Дзе: Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь (вуліца Савецкая, 11)

Калі: з 10 ліпеня па 3 верасня

Колькі каштуе: удакладняць у бібліятэцы

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася інтэрактыўная выстава ў рамках праекта “Літаратура ў мастацтве". Яна прысвечана юбілею беларускага рэжысёра Міхаіла Пташука.

Міхаіл Пташук - заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст БССР, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (за фільм "Час выбраў нас"), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (за фільм "Вазьму твой боль"). Матэрыялы гэтых фільмаў знайшлі адлюстраванне на выставе.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні твораў (у тым ліку пераклады на замежныя мовы і з аўтографамі аўтараў) - "Знак бяды", "Вазьму твой боль", "Момант ісціны", якія ляглі ў аснову фільмаў Міхаіла Пташука. Увазе наведвальнікаў выставы прадастаўлены касцюмы і рэквізіт, якія выкарыстоўваліся на здымках вядомых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну. Дачка Міхаіла Пташука прадаставіла некаторыя асабістыя рэчы бацькі. Сярод іх – і плашч. Яго рэжысёр лічыў сваім талісманам…


Выстава рэптылій "Жыццё з халоднай крывёй"

Дзе: Мінск, вуліца Багдановіча 7а

Калі: з 7 ліпеня па 14 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 3 да 4 рублёў

Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Музей прыроды і экалогіі" дэманструе ад 7 ліпеня рэптылій і павукападобных з усяго свету. Істоты, якія не сустракаюцца ў нашых лясах,  - палозы, удавы, пітоны, шчытаморднікі, хальцыды, скарпіёны, яшчаркі і павукі з джунгляў Азіі, Афрыкі і Амерыкі не пакінуць вас абыякавымі сваім выглядам і ладам жыцця.


Выстава "Па слядах Гары Потэра"

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вуліца Старавіленская, 14)

Калі: З 12 ліпеня па 5 жніўня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Вы жадаеце дакрануцца да цудоўнага і неспазнанага свету чараўніцтва? Тады ў вас ёсць выдатны шанец здзейсніць цікавую вандроўку ў свет знакамітага чараўніка. На выставе "Па слядах Гары Потэра" прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі. У іх ліку - арт-работы беларускіх і замежных мастакоў, майстроў-прыхільнікаў Гары Потэра і яго сяброў, жывапіс, скульптуры...

Магія пачнецца яшчэ пры ўваходзе ў залу. Кожны наведвальнік пройдзе размеркаванне пры дапамозе Сартавальнага Капелюша – зусім як вучань, які толькі што паступіў у школу чараўніцтва. Калі Капялюш вырашыць, на які з чатырох школьных факультэтаў Вас прымуць, тады і працягнецца вандроўка.

Варта зайсці ўнутр, і сумневаў не застаецца, што гэта таямнічы сусвет Гары Потэра. У паўзмроку вы ўбачыце свечкі, ёмістасці з зеллямі, чароўныя палачкі, мётлы... Таксама на выставе можна будзе згуляць на мятле ў квідыч.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.