Вы тут

У Мінску выбралі самую грацыёзную студэнтку СНД


Учора ў Мінску прайшоў фінал Міжнароднага міжуніверсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна — 2018”. За карону і галоўны тытул спаборнічалі восем прыгажунь з Беларусі, Расіі, Арменіі і Латвіі.


Арганізатары, сярод якіх БРСМ і Расійскі саюз моладзі, кажуць, што крытэрыем адбору ўдзельніц былі не толькі знешнія даныя. Важны і сцэнічная культура, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, творчыя здольнасці.

Нашу краіну прадстаўлялі студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава Марыя Салаўёва, Вераніка Адамовіч з БДЭУ і Улада Вадзянава з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Конкурс праводзіўся ў 27-ы раз. Сёлета тэмай фінала стала “Падарожжа на лайнеры мары”. Удзельніцы дэфілявалі на сцэне ў матросскіх касцюмах, нацыянальных уборах, спартыўным адзенні (Еўрапейскія гульні ж на носе!) і вячэрніх сукенках. А свае таленты дзяўчыны маглі прадэманстраваць падчас творчага конкурсу.

Каму ж удалося скарыць журы? Пераможцай і ўладальніцай кароны стала студэнтка Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта Настасся Кобцава. Дзяўчына — актывістка Расійскага саюзу моладзі і майстар спорту па мастацкай гімнастыцы. Яна з’яўляецца байцом педагагічнага атраду і пастаяннай удзельніцай гарадскіх мерапрыемстваў. Настасся стала таксама “Каралевай Вясны Online”: у сацыяльнай сетцы “Укантакце” яна набрала найбольш галасоў.

Тытул “Першай віцэ-Каралевы Вясна” дастаўся нашай Машы — будучаму філолагу і трэнеру па бальных танцах. “Другой віцэ-Каралевай Вясна” стала студэнтка Паўночага (Арктычнага) федэральнага інстытута імя Ламаносава Валерыя Кетава.

“Каралева Вясна” — некамерцыйны творчы студэнцкі праект. Ён накіраваны на падтрымку таленавітай моладзі, захаванне культуры і традыцый народаў СНД і блізкага замежжа.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.