21 Ліпень, субота

Вы тут

Мінгарвыканкам аб Ваенных могілках: усё, што можна захаваць, захоўваецца


Пры добраўпарадкаванні пахаванняў Ваенных могілак у Мінску прымяняецца індывідуальны падыход, усё, што можна захаваць, захоўваецца, заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.


Па словах Віктара Лапцева, ніводны каменны помнік не будзе знесены. Дэмантуюцца толькі старыя агароджы і жалезныя крыжы на магілах, за якімі няма каму даглядаць. Каля 80 пахаванняў прывялі ў парадак самі сваякі. "Усё, што можна захаваць, захоўваецца", - адзначыў Віктар Лапцеў.

Усяго на Вайсковых могілках налічваецца амаль 8 тыс. пахаванняў, з іх больш за 3 тыс. знаходзяцца ў неналежным стане. Тры гады таму спецкамбінат КБА праводзіў інвентарызацыю. Сваякоў, калі знаходзілі кантакты, па тэлефоне або па пошце прасілі давесці да ладу магілы, а таксама размяшчалі інфармацыю на агародках. Праз два гады пасля пачатку інвентарызацыі спецарганізацыя мае права ўтылізаваць і дэмантаваць надмагільныя збудаванні, добраўпарадкаваць месца пахавання. На месцы закінутых пахаванняў ўсталёўваюцца знакі-падгалоўнікі адзінага ўзору.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.