Вы тут

Старшыня ДМК распавёў аб затрыманні буйных партый наркотыкаў


У 2018 годзе на мяжы Беларусі былі затрыманыя буйныя партыі наркотыкаў. Пра гэта пасля дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку распавёў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.


"Затрыманыя буйныя партыі наркатычных прэпаратаў, якія ў далейшым прызначаліся да транзіту па тэрыторыі нашай краіны. Як правіла, усе наркотыкі транзітнага прызначэння ў бок Расіі", - заявіў старшыня ДМК.

Ён распавёў, што, у прыватнасці, некалькі дзён таму ў пункце пропуску "Брузгі" быў затрыманы грамадзянін Расіі, які перамяшчаў 1,1 кг какаіну. Наркотык прызначаўся для далейшага транзіту ў РФ. Па словах старшыні ДМК, быў досыць сур'ёзна выраблены тайнік, выявіць які змаглі дзякуючы інспекцыйна-надгляднага комплексу. "Інспектар-рэнтгенолаг змог убачыць у міжстолевай прасторы за ашалёўкай практычна новага аўтамабіля "Аўдзі" закладкі - дзве ўпакоўкі з какаінам - кожная па 550 г", - сказаў Юрый Сянько.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.