Вы тут

«Звязда» разыграла прызы сярод падпісчыкаў


Тэлевізары, халадзільнікі, люстры, каровы і парасяты, мангалы, альтанкі, трымеры, мікрахвалёўкі, наборы садовай мэблі і рыштунку, чайнікі, культыватары, прасы, шпалеры...

У даўжэзным спісе прызоў, якія «Звязда» разыгрывала сярод падпісчыкаў, не было да нядаўняга часу хіба што бочак — прыгожых, дубовенькіх, у якіх так добра паставіць на зіму той жа хрусткай капусткі, грыбоў, агуркоў, мочаных яблыкаў ці нават віна...


Цяпер гэты «недахоп» выпраўлены: днямі ў рэдакцыі «Звязды» адбыўся чарговы розыгрыш: з лёгкай рукі адданых падпісчыкаў газеты (і, дарэчы, вельмі прыгожых людзей!) мінчан Людмілы Яўгенаўны Сідарэвіч, Сцяпана Пятровіча Ляшчэнкі і інжынера ўпраўлення друкаваных СМІ РУП «Белпошта» Таццяны Іванаўны Усевіч (на здымку) — бочкі знайшлі гаспадароў. Такім чынам, бочку дубовую на дзесяць літраў выйгралі:

  • Уладзімір Іванавіч Сямашка, г. Брэст;
  • Марына Фёдараўна Быкава, г. Віцебск;
  • Святлана Міхайлаўна Краўцова, в. Высокае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Наталля Барысаўна Копач, в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Іосіф Браніслававіч Паўкалас, в. Навасёлкі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці;
  • Валерый Мікалаевіч Гаўрыш, г. Чавусы Магілёўскай вобласці;
  • Ала Міхайлаўна Ракевіч, г. Мінск.

Суперпрыз — бочку дубовую на трыццаць літраў выйграла

Святлана Мікалаеўна Герасімчук з в. Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

Віншуем тых, каму пашчасціла! Каму не, — чарговы раз скажам суцяшальнае: вы не выйгралі, але ж і не прайгралі: страцілі хіба канверт ды... надзею (у прыватнасці, на бочку). Але ж яна, як той казаў, не памірае: не за гарамі новая падпісная кампанія — з новай рэкламнай гульнёй і новымі не менш цікавымі прызамі, адзін з якіх — што цалкам магчыма — выйграеце вы! А таму заставайцеся са «Звяздой»: выпісвайце, чытайце, дасылайце карткі на розыгрыш. Вам пашанцуе, як, напрыклад, той жа Святлане Мікалаеўне Герасімчук, чый суперпрыз ужо ў дарозе да сваёй атрымальніцы.

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «Рыхтуй бочкі летам са «Звяздой» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 25.05.2018 г. (пасведчанне № 3284) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня да 30 верасня 2018 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на трэці квартал або другое паўгоддзе 2018 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 144 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Рыхтуем бочкі летам...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.