Вы тут

Больш за 220 тысяч чалавек скарысталіся бясплатным Wi-Fi на вакзалах


Год таму па заказу Беларускай чыгункі на вакзалах запрацаваў бясплатны Wi-Fi ад МТС. За гэты час атрымаць свабодны доступ у інтэрнэт змаглі больш за 220 тысяч пасажыраў.


Бясплатны Wi-Fi, які тэхнічна рэалізаваны кампанія МТС, даступны на вакзалах Беларускай чыгункі абанентам усіх мабільных аператараў і замежным гасцям. За год карыстальнікі спампавалі больш за 120 тэрабайт трафіку. Усяго на працягу года пасажыры здзейснілі больш за 500 тысяч падключэнняў да грамадскага Wi-Fi на Беларускай чыгунцы. Статыстыка сведчыць, што ў сярэднім карыстальнік праводзіць у сетцы 48 хвілін. У ТОП-5 вакзалаў, дзе пасажыры часцей за ўсё карысталіся бесправадным інтэрнэтам, уваходзяць Мінск,  Брэст, Гомель, Орша і Жлобін.

Зараз паслуга даступная ў 19 гарадах: Мінску, Оршы, Маладзечна, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродна, Лунінцы, Брэсце, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Пункты доступу працуюць у залах чакання і холах.

Для таго, каб падключыцца да грамадскага Wi-Fi на Беларускай чыгунцы, неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае рэгістрацыйнае поле. Пасля гэтага карыстальнік атрымлівае SMS з паролем для ўваходу ў сетку. Аўтарызацыя дзейнічае на працягу 24 гадзін.

У перспектыве МТС мае намер палепшыць мабільную сувязь на асноўных чыгуначных маршрутах. Праект будзе рэалізаваны да Еўрапейскіх гульняў-2019. Магістралі сувязі ахопяць больш за 1300 км чыгунак на ключавых напрамках. Да пачатку Еўрапейскіх гульняў спецыялісты МТС пабудуюць больш за 100 новых базавых станцый уздоўж чыгуначных і аўтамабільных дарог. Усе гэта забяспечыць якасную 3G-сувязь і бесперапыннае злучэнне на працягу ўсяго шляху. Да Еўрапейскіх гульняў будзе павялічана ёмістасць сеткі ў міжнародных пунктах пропуску, дзе таксама запрацуюць новыя базавыя станцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.