Вы тут

Пры выбуху каля аэрапорта Кабула загінулі 23 чалавекі


Пры выбуху каля аэрапорта Кабула (Афганістан) загінулі 23 чалавекі, пацярпелі 107. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на МУС Афганістана.


Выбух ажыццявіў 22 ліпеня тэрарыст-смяротнік. Бомба спрацавала, калі аэрапорт на браняваным аўтамабілі пакідаў першы віцэ-прэзідэнт Афганістана Абдул Рашыд Дустум. Адзначаецца, што палітык не пацярпеў.

Адказнасць за тое, што адбылося, узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.