Вы тут

Адкрыта рэгістрацыя для ўдзелу ў ІІІ Еўразійскім горна-геалагічным форуме


Адкрыта папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў ІІІ Еўразійскім горна-геалагічным форуме, які пройдзе 14—16 лістапада ў Мінску.


Як расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды, удзельнікамі форуму стануць больш за 10 тысяч гарнякоў з 20 краін свету (фарматы ўдзелу — як афлайн, так і анлайн). Акрамя прадстаўнікоў краін ЕАЭС, сёлета мерапрыемства плануюць наведаць і спецыялісты з краін Еўрапейскага саюза, Кітая, Сербіі, В'етнама, Ірана, Індыі і інш.

Галоўная тэма гэтай маштабнай падзеі — «Лічбавізацыя горнай галіны для сумеснага развіцця і працвітання ў Еўразіі».

Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў сферы лічбавай трансфармацыі горнай галіны; супрацоўніцтва інтэграцыйных аб'яднанняў (ЕАЭС, ШАС, АСЕАН і ААН) у горнай сферы; развіццё крэдытна-фінансавай і транспартнай інфраструктуры сыравінных рынкаў Еўразіі; сінхранізацыю стандартаў класіфікацыі і ўліку карысных выкапняў; бар'еры, выключэнні і абмежаванні на сыравінных рынках рэгіёна. Падчас форуму плануецца таксама наведаць вядучыя горнапрамысловыя прадпрыемствы Беларусі.

Еўразійскі горна-геалагічны форум на сёння — адзіная буйная міждзяржаўная пляцоўка для абмеркавання праблем інтэграцыі рынкаў карысных выкапняў у Еўразіі з удзелам кіраўнікоў выканаўчых органаў улады ў сферы нетракарыстання і найбуйнейшых горнапрамысловых кампаній.

Дадатковая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Горная галіна ў лічбавым фармаце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.