Вы тут

«Людзі хочуць уплываць»


Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір ЖАЎНЯК на семінары-практыкуме ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.


«Нам трэба будзе абмеркаваць павышэнне якасці ідэалагічнай работы ў адносінах да людзей. Немагчыма ўжываць нейкія шаблоны ў той ці іншай сітуацыі, — адзначыў высокапастаўлены чыноўнік. — Толькі індывідуальны падыход, абавязкова з улікам пазіцыі кожнага чалавека, калектыву, арганізацыі, рэгіёна. Трэба перайсці ад уздзеяння на аўдыторыю да ўзаемадзеяння з ёй. Тады можа быць станоўчы вынік».

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што людзям стала неабыякава, у якім раёне яны жывуць, на якім прадпрыемстве працуюць. Чалавек сёння хоча не атрымліваць нейкія ўстаноўкі, а ўплываць на тыя ці іншыя рашэнні, мець інфармацыю аб тым, як яны прымаюцца і рэалізуюцца, дадаў Уладзімір Жаўняк.

Семінар-практыкум ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці па актуальных пытаннях працы ў сучасных умовах, прайшоў на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» у Фаніпалі. У яго рамках удзельнікі азнаёміліся з работай прадпрыемства і выстаўкамі, у тым ліку прэзентацыяй дзейнасці грамадскіх арганізацый прадпрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.