Так, сямігадовая дзяўчынка трапіла пад колы мінівэна ў Капылі. Па інфармацыі УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, аварыя адбылася ўдзень. 41-гадовы мясцовы жыхар на Fоrd Gаlаху наехаў на дзяўчынку, жыхарку Капыльскага раёна, якая раптоўна выбегла на праезную частку. У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы і было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне. Кіроўца быў цвярозы і прышпілены рэменем бяспекі.
А ў Баранавіцкім раёне на чатырохгадовую дзяўчынку зваліўся прычэп ад легкавога аўтамабіля. Па інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, гэты няшчасны выпадак адбыўся ўвечары ў вёсцы Лотвічы. У Баранавіцкі РАУС з гарадской бальніцы паступіла паведамленне аб траўмаванні маленькага дзіцяці. Дзяўчынка разам з бацькамі гасцявала ў бабулі. Дарослыя былі ў доме, малая ў гэты час адна гуляла ў двары. Яна залезла пад двухвосевы аўтамабільны прычэп, які стаяў на ўчастку. Счэпная прылада звалілася, ударыўшы дзяўчынку па галаве і спіне. Пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі. Праводзіцца праверка. Следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Сяргей Расолька
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.