Вы тут

“Сябры” ўшанавалі сяброў


У Фондзе культуры Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі прайшла ўрачыстасць, што прысвячалася Дню Незалежнасці Беларусі.


Павел Сідарук ушаноўвае пошукавіка Ахмеда Нахушава і яго дзяцей-памочнікаў

У Фондзе культуры Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі прайшла ўрачыстасць, што прысвячалася Дню Незалежнасці Беларусі

Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці актывісты, сябры КабардзінаБалкарскага грамадскага руху “За яднанне — “Сябры” адзначылі ў офісе Фонда культуры КБР. Мы ўшанавалі людзей, якія працуюць на карысць Беларусі ў нашай рэспубліцы, памяць пра тых, хто загінуў за яе свабоду, Незалежнасць. Мы згадвалі тых земялкоў, якія сваёй працавітасцю, талентамі праславілі ды праслаўляюць Беларусь у свеце.

Адкрываючы ўрачыстасць, я нагадаў: і сёння ў свеце неспакойна, таму важна шанаваць духоўныя традыцыі продкаў, іх высокія маральныя прынцыпы, каб спраўляцца з выклікамі часу. Імпрэзы ж, якія ладзіць беларуская суполка, спрыяюць таму, каб у жыцці людзей былі высокія мэты, ідэалы, каб было дзе праявіць таленты, свае высакародныя пачуцці.

У той дзень мы ўзнагароджвалі актывістаў руху падзячнымі лістамі, граматамі — для кожнага знайшліся адметныя цёплыя словы. Напрыклад, галоўны спецыяліст па працы з асабістым складам Упраўлення МУС па КБР Алена Чарнова ўшанавана граматай “за актыўную, шматгранную грамадскапалітычную дзейнасць, скіраваную на развіццё грамадзянскай супольнасці, яе грамадскіх інстытутаў”. “Вы сваёй энергіяй, залатымі рукамі ды справамі даказалі людзям, што ў свеце ёсць дабро і павага, адказнасць і прыстойнасць, любоў і вернасць”, — гаворыцца ў дакуменце. Залімгеры Шагемаў ушанаваны “за вернасць прысязе і праяўленую мужнасць па абароне канстытуцыйнага ладу”, Аляксандр Рогалеў — “за пашырэнне беларускай культуры, мастацтва, звычаяў, дасягненняў Беларусі ў Кабардзіна-Балкарыі”.

Мы адзначылі карпатлівую працу вядомых і за межамі КБР пошукавіка Ахмеда Нахушава ды ягоных дзяцейпамочнікаў. Гэта студэнтка 3‑га курса КабардзінаБалкарскага ўніверсітэта Дыяна, вучаніца 7‑га класа 3‑й школы Баксана Арыяна, вучань 3‑га класа той жа школы Інал (самы юны з узнагароджаных). Як распавёў галава сям’і, які ў свой час праходзіў вайсковую службу на тэрыторыі Беларусі, яму ўдалося адшукаць 112 імёнаў землякоў, якія ў час Вялікай Айчыннай былі ўшанаваны ардэнамі, медалямі, ды па розных прычынах іх не атрымалі. Многія з іх загінулі на беларускай зямлі. Цяпер дакументы на 97 з іх перададзены родным ва ўрачыстай абстаноўцы.

Беларуская песня гучыць у Нальчыку

За бездакорную службу ў войску ды працу, скіраваную на захаванне гераічнага мінулага продкаў і ў сувязі са 100‑годдзем Узброеных сіл медалём “100 гадоў Чырвонай арміі”, вырабленым па ініцыятыве КПРФ, ушанаваны жыхары КБР: кіраўнік арганізацыі “Ватан” туркаўмесхецінцаў Бекташ Ампашулін, кіраўнік рускай суполкі “Вече” Анатолій Кануннікаў, кіраўнік грузінскай суполкі “Рыоні” Анзор Лабжанідзэ, кіраўнік асяцінскай суполкі “Ныхас” Рамазан Сугкоеў, атаман казачай абшчыны Юрый Шэрстабітаў, актывісты руху Ахмед Нахушаў, Руслан Токаў.

Адзначаны і КабардзінаБалкарскі фонд культуры: за шматгадовую дзейнасць па ўмацаванні міжасобасных стасункаў у полікультурным асяродку, развіццё культур і культурнага самавыяўлення прадстаўнікоў народаў рэспублікі, стварэнне ўмоў для пазнання іншых краін. Ушанаваны таксама іншыя нацыянальнакультурныя цэнтры, якія дзейнічаюць у рэспубліцы: украінскі “Днипро”, армянскі “Ахбюр”, азербайджанскі “Азеры”, дагестанскі “Дагестан”, карэйскі “Самчэлі”, эстонскі “Кодума”, татарскі “Тугантэл”, абхазкі “Абхазія”, а таксама міжнацыянальны грамадскі рух “Сплочение”.

Удзельнікі сустрэчы ў ходзе ўзнагароджання маглі паслухаць меладычныя беларускія песні ў выкананні ансамбля “Каларыт”, якім кіруе Таццяна Чумакова. У завяршэнне актывісты суполкі “За яднанне — “Сябры” запрасілі ўсіх сяброў і гасцей урачыстасці за святочны стол.

Павел Сідарук, старшыня суполкі “За яднанне — “Сябры”, г. Нальчык

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.