Вы тут

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы 18 жніўня


ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" інфармуе аб тым, што 18 жніўня 2018 года ў перыяд часу з 02:00 да 06:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу, паведамляецца на афіцыйным сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.


У названы прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.