Вы тут

Цэны на школьны абед — пад кантролем


Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацверджана Інструкцыя аб парадку фарміравання цэн на прадукцыю грамадскага харчавання, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі.


Па ўсёй краіне ўстанаўліваюцца адзіныя гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі і нацэнкі.

Гэта дазволіць забяспечыць адзіны кошт харчавання навучэнцаў як за кошт бюджэтных сродкаў, так і за кошт сродкаў бацькоў. Гэта будзе аднолькавы комплекс па адной цане.

Гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі вызначаюцца да адпускной цаны, што выключае магчымасць неабгрунтаванага завышэння цэн на сыравіну пры набыцці прадукцыі праз аптовае звяно.

Новы механізм перш за ўсё накіраваны на скарачэнне колькасці пасярэднікаў у ланцужку паставак прадуктаў і выключае магчымасць завышэння гандлёвай надбаўкі. Суб'ектам гаспадарання будзе больш выгадна набываць сыравіну і прадукты непасрэдна ў вытворцы, каб самім зарабіць больш, а не аддаваць прыбытак пасярэднікам.

Гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі складуць 20 %. Для астатніх устаноў адукацыі прадугледжана градацыя ў залежнасці ад таго, ці выкарыстоўваюць яны бюджэтныя сродкі пры арганізацыі харчавання. Калі выкарыстоўваюць, у іх надбаўкі таксама 20 %, калі не выкарыстоўваюць — 30 %. Гранічныя максімальныя нацэнкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі складуць 40 %, у іншых установах адукацыі — 40 % (пры арганізацыі харчавання з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў) і 50 % (без прыцягнення бюджэту).

Устанаўленне адзіных гранічных максімальных гандлёвых надбавак і нацэнак не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на школьнае харчаванне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.