Вы тут

Забраніраваць гасцініцу — па студэнцкім білеце…


Такая магчымасць з’явіцца сёлета ў першакурснікаў БДУ.

Унікальны электронны студэнцкі білет, сумешчаны з банкаўскай картай ААТ “Белінвестбанка”, атрымаюць каля пяці тысяч першакурснікаў і магістрантаў БДУ бюджэтнай і платнай формы навучання. Яго перавагамі з'яўляюцца шматфункцыянальнасць, тэхналагічнасць, кампактнасць і высокі ўзровень абароны.


Новы студэнцкі білет сумяшчае на адным бескантактавым мікрачыпе сродак радыёчастотнай ідэнтыфікацыі і плацежны дадатак. Першы забяспечвае пропуск на тэрыторыю і ў карпусы ўніверсітэта, а таксама абслугоўванне ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ, другі — магчымасць ажыццяўляць розныя разлікі. У прыватнасці, набываць тавары ў інтэрнэце на беларускіх і замежных сайтах, разлічвацца за праезд у метро і г.д. Трымальнікам студэнцкага білета бясплатна даступныя мабільны і інтэрнэт-банкінг Белінвестбанка, якія дазваляюць хутка аплачваць вучобу, інтэрнат, мабільную сувязь без наведвання аддзяленняў банка. Новы студэнцкі білет стане памочнікам і на адпачынку, дазволіўшы здзяйсняць разлікі за мяжой, браніраваць і аплачваць пражыванне, авія- і чыгуначныя квіткі.

Выпуск новай прадукцыі ажыццяўляецца на аснове банкаўскай плацежнай карты MasterCard Standard PayPass EMV Белінвестбанка. Гэта забяспечвае высокую бяспеку захоўвання асабістых дадзеных. Тэрмін дзеяння сумешчанага дакумента — чатыры гады, што не патрабуе на працягу ўсяго навучання звартацца ў банк для яго замены.

Па фармаце студэнцкі білет не адрозніваецца ад звычайнай плацежнай карты. На адным яго баку змяшчаюцца завесткі пра студэнта (магістранта): фатаграфія, нумар білета і банкаўскай карты. У верхнім правым куце размешчана сімволіка БДУ і Міністэрства адукацыі Беларусі, а ў левым — лагатып Белінвестбанка.

Сімвалічны інавацыйны студэнцкі білет рэктар БДУ Андрэй Кароль уручыць 1 верасня лепшай першакурсніцы ўніверсітэта на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў.

Трэба дадаць, што новы студэнцкі білет з'яўляецца навуковай распрацоўкай Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ, выкананай з прыцягненнем вядучых спецыялістаў у гэтай галіне. Яго стварэнне і ўкараненне разглядаецца як частка праграмы шырокамаштабнай лічбавай трансфармацыі.

Нагадаем, што ў 2003 годзе Белдзяржуніверсітэт стаў першай ВНУ ў краіне, дзе былі ўведзеныя ў карыстанне электронныя студэнцкія білеты. У 2010 годзе яны былі ўкаранёныя ва ўсіх ўстановах вышэйшай адукацыі краіны. Назапашаны вопыт распрацоўкі і ўкаранення ідэнтыфікацыйных карт і функцыянальных дадаткаў на іх аснове, наяўнасць неабходнага кадравага патэнцыялу дазваляе разглядаць БДУ як перспектыўную пілотную зону для распрацоўкі і апрабацыі інавацый. У далейшым функцыянал новага студэнцкага білета будзе пашырацца і дапаўняцца. Да таго ж інавацыю плануецца ўкараніць і ў іншых беларускіх універсітэтах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.