Вы тут

Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ № 357


Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ № 357, накіраваны на змяншэнне колькасці безгаспадарных і аварыйных будынкаў.

У беларускіх вёсках больш за 30 тысяч дамоў прызнаны старымі і звыш 10 тысяч — пустуючымі. Новы ўказ «Аб пустуючых і старых дамах» прадугледжвае магчымасць іх прамога продажу. Адпаведныя прапановы па асобных аб'ектах будуць публікавацца на сайтах мясцовых выканкамаў.


Толькі адзін ахвотны

Калі на працягу 30 дзён заяву на куплю падасць толькі адзін чалавек, з ім і будзе заключаны дагавор куплі-продажу. Правядзенне аўкцыёну прадугледжана пры паступленні некалькіх заяў. Пры гэтым магчымасць прамога продажу ёсць на ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем абласных цэнтраў і Мінска.

Цяпер у грамадзян з'яўляецца магчымасць атрымаць зямельны ўчастак без выкупу пустога дома. Але гэта пры ўмове самастойнага зносу такога дома альбо фінансавання падобных работ. (Участак можна атрымаць без правядзення аўкцыёну на ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем абласных цэнтраў.)

Прызнаецца пустуючым

Для выяўлення такіх дамоў спецыяльныя камісіі будуць двойчы ў год аглядаць нерухомасць на адпаведных тэрыторыях. Раней былі больш жорсткія ўмовы: дом прызнавалі пустуючым, калі гаспадар пражываў у ім менш за месяц штогод на працягу трох гадоў.

Цяпер не будуць прызнавацца пустуючымі дамы, у якіх уласнікі пражывалі хоць бы адзін дзень на працягу апошніх трох гадоў. Пустыя дамы будуць вызначаць камісіі пры візуальным аглядзе. Калі ўстановяць відавочную адсутнасць жыхароў на працягу доўгага часу, будзе правярацца наяўнасць аплаты камунальных плацяжоў, расходу электраэнергіі. У складзе камісій будуць і прадстаўнікі органаў унутраных спраў, якія апытаюць суседзяў, ці прыязджалі ў дом уласнікі або іншыя асобы, якія маюць права валодання і карыстання ім. Матэрыялы апытання, фатаграфіі будуць прыкладацца да заключэння камісіі. На падставе праверкі ўсіх гэтых абставін мясцовыя выканкамы будуць прымаць рашэнне аб уключэнні дома ў рэестр пустуючых дамоў.

Механізм вяртання

Мінімальныя тэрміны аднаўлення або зносу дамоў падаўжаюцца да года. Пры гэтым калі ва ўласніка былі ўважлівыя прычыны, якія перашкаджалі аднаўленню дома, то пра іх можна паведаміць выканкаму, і гэты тэрмін можа быць прадоўжаны.

У новым указе прапісаны і механізм магчымага вяртання ўласніку пустуючага або старога жылога дома, ужо перададзенага ў камунальную ўласнасць. Калі ўласнік не падаў паведамленне ў выканкам і ў яго былі на гэта ўважлівыя прычыны, невядомыя мясцоваму выканкаму, то гэты дом павінен быць яму вернуты.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Купіць домік у вёсцы

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.