Вы тут

Адкрыўся пяты фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску»


6 верасня ў Мінску адкрыўся «Месяц фатаграфіі - 2018». Галоўнай лакацыяй фестываля стала «Галерэя Ў». У ёй размешчана шэсць разнастайных выстаў.


Тут  будуць рэгулярна праводзіцца лекцыі і экскурсіі для жадаючых. Упершыню за час правядзення ў Беларусі месяца фатаграфіі экспазіцыя стала даступная людзям з аслабленым зрокам і сляпым. Выставы можна наведаць да 6 кастрычніка.

Месяц фатаграфіі ў Мінску – гэта 18 выставаў фатографаў ды фотакалектываў з 10 краінаў на 7 сталічных пляцоўках і аўдыторыя больш за 500 000 чалавек, прапанова паразважаць пра фатаграфію як феномен, інструмент і нагоду для дыялогаў, дыскусіяў і абмену досведам. Вось ужо пяты год каманда фестывалю трымае беларускую публіку ў інтэлектуальным тонусе – нечаканымі канцэпцыямі, праектамі з самых розных куткоў зямлі і знакамітымі гасцямі.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.