Вы тут

У Бабруйскім раёне перапахаваюць парэшткі васьмі воінаў Чырвонай арміі


У Бабруйскім раёне 2 кастрычніка перапахаваюць астанкі васьмі воінаў Чырвонай Арміі, паведамілі ў райвыканкаме.


Урачыстая цырымонія і жалобны мітынг пройдуць у 12.00 каля вёскі Мірадзіна. У ім возьмуць удзел кіраўніцтва раёна, ветэраны вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці, моладзі, сваякі загінулых.

Астанкі байцоў былі выяўленыя падчас палявых пошукавых работ у ліпені бягучага года побач з вёскай Баяры. Па асабістых апазнавальных медальёнах удалося высветліць прозвішчы чатырох абаронцаў Айчыны. Усе яны аказаліся выхадцамі Украіны, вайскоўцамі 30-й танкавай дывізіі 14-га механізаванага корпуса.

Вядома, што 30-я танкавая дывізія была сфарміравана ў красавіку 1941 года ў Брэсцкай вобласці на базе 32-й танкавай брыгады. Аб трагічнай гібелі дывізіі вядома, што ўжо ранкам 22 чэрвеня 1941 года танкісты прынялі першы бой з фашыстамі. Аднак на наступны дзень, 23 чэрвеня, праціўнік быў у Пружанах, а рэшткі 30-й танкавай дывізіі адышлі на рубеж Куклін, Лінёў. Да раніцы 27 чэрвеня атрад 30-й танкавай дывізіі з невялікай колькасцю танкаў заняў абарону ў раёне Слуцка.

Падчас чарговага адступлення дывізіі пад Асіповічы, хутчэй за ўсё, і загінулі знойдзеныя чырвонаармейцы. Магчыма, гэта адбылося ў выніку авіяналёту суперніка. Ужо 30 чэрвеня дывізія была расфарміравана.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.