Вы тут

Ліга чэмпіёнаў па футболе стартуе матчамі ў чатырох групах


Ліга чэмпіёнаў па футболе стартуе сёння матчамі ў чатырох групах.


Цэнтральным абяцае стаць процістаянне ў квартэце С англійскага "Ліверпуля" і французскага "ПСЖ". Пачатак сустрэчы ў 22.00. Абедзве каманды ўпэўнена пачалі сезон у нацыянальных чэмпіянатах. З цікавасцю балельшчыкі будуць назіраць за процістаяннем зорных форвардаў Махамеда Салаха ("Ліверпуль") і бразільца Неймара ("ПСЖ"). У другім матчы гэтага квартэта сербская "Црвена Зорка" прыме на сваім полі італьянскі "Напалі".

У групе А згуляюць бельгійскі "Бруге" і нямецкая "Барусія", французскі "Манака" і "Атлетыка" (Мадрыд).

Крыўдзіцелі барысаўскага БАТЭ ў кваліфікацыі да групавой стадыі турніру футбалісты галандскага "ПСВ" з Эйндховена правядуць стартавы матч групы В на выездзе з "Барселонай", італьянскі "Інтэр" прыме англійскі "Тотэнхэм". Гэтыя дзве гульні па рашэнні УЕФА пачнуцца ў 20.00.

Чэмпіён Расіі маскоўскі "Лакаматыў" у групе D у 22.00 згуляе ў Стамбуле з "Галатасараем". Чыгуначнікі вярнуліся ў самы прэстыжны клубны турнір праз 15 гадоў. Апошні раз падапечныя Юрыя Семіна выступалі ў групавой стадыі ў сезоне-2003/2004 гадоў. Масквічы занялі другое месца ў групе ў процістаянні з "Інтэрам", "Арсеналам" і кіеўскім "Дынама" і выйшлі ў 1/8 фіналу, дзе па суме дзвюх гульняў (2:1, 0:1) уступілі "Манака". У другім матчы групы D згуляюць нямецкі "Шальке 04" і партугальскі "Порту".

Маскоўскі ЦСКА беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі старт у Лізе чэмпіёнаў возьме 19 верасня. У групе G армейцы ў гасцях згуляюць з чэшскай "Вікторыяй". У гэтым жа квартэце сустрэнуцца "Рэал" (Мадрыд) і італьянская "Рома".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны. 

Грамадства

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

З якімі прыкметамі вы звязваеце набліжэнне зімы?