Вы тут

Жыхар Баранавіцкага раёна знайшоў у агародзе снарад часоў вайны


Жыхар Баранавіцкага раёна выкапаў у агародзе боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Выпадак адбыўся 18 верасня ў вёсцы Вызорок. Раніцай мясцовы жыхар на прысядзібным участку апрацоўваў глебу. На свежаўзаранай зямлі ўбачыў падобны на боепрыпас прадмет. Аб падазронай знаходцы мужчына паведаміў у міліцыю. На месца выехала сапёрна-піратэхнічная група в / ч 7404, спецыялісты якой вызначылі, што гэта 105-мм артылерыйскі снарад часоў вайны. Боепрыпас знішчаны.

У гэты ж дзень такі выпадак адбыўся ў Івацэвіцкім раёне. На могілках паблізу вёскі Размеркі былі знойдзеныя тры 75-мм артснарады, якія таксама праляжалі ў зямлі больш за 70 гадоў. Сапёры знішчылі боепрыпасы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.