Вы тут

Беларускі хакеіст Павел Варабей перайшоў з "Куньлуня" ў "Сібір"


Беларускі хакеіст Павел Варабей перайшоў з "Куньлуня" ў "Сібір", паведамілі ў прэс-службе КХЛ.


Пекінскі клуб прыняў рашэнне абмяняць аднаго з лепшых сваіх абаронцаў мінулага сезона і атрымаць за яго грашовую кампенсацыю.

Новасібірскі клуб нядаўна ўзначаліў беларускі трэнер Аляксандр Андрыеўскі, які быў зацікаўлены ў паслугах іграка.

Беларускі абаронца ў мінулым сезоне ў 52 матчах за "Куньлунь" закінуў чатыры шайбы і зрабіў восем рэзультатыўных перадач пры паказчыку карыснасці "+8". Аднак у бягучым чэмпіянаце Павел Варабей не выходзіў у складзе пекінскай каманды і быў адпраўлены ў фарм-клуб.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.