Вы тут

Беларускія пісьменнікі — у казахстанскім альманаху


Шырокімі ўяўляюцца стасункі паміж пісьменнікамі Беларусі і Казахстана. Як новы праект — знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай на старонках штогадовага літаратурна-мастацкага альманаха «Литературная Алма-Ата».


Поруч з такімі вядомымі ў Цэнтральнай Азіі пісьменнікамі, як Бахытжан Канап'янаў, Бахыт Кенжэеў, Нурлан Аразалін — публікацыі празаічных і паэтычных твораў беларускіх аўтараў. У казахстанскім альманаху выступаюць Юлія Алейчанка, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Таццяна Сівец, Вадзім Краковіч, Алесь Бадак. Змешчаны і артыкул пра сучасны літаратурны працэс у Беларусі. Ініцыятыва прадстаўлення нашых пісьменнікаў у Казахстане гэтым разам здзейснілася дзякуючы вядомаму літаратуразнаўцу кандыдату філалагічных навук Святлане Ананьевай. Вось што яна гаворыць з гэтай нагоды:

— Часта зазіраючы ў Беларусь, Мінск, прымаючы ўдзел штогод у Днях беларускага пісьменства ў розных рэгіёнах вашай цудоўнай краіны, я пераканалася, што сучасную беларускую літаратуру павінны ведаць чытачы іншых краін. З цікавасцю чытаю і прозу, і паэзію. Уважліва сачу за здабыткамі творчай моладзі. Мне добра знаёма тое, што пішуць і друкуюць па-беларуску і ў перакладзе на рускую мову Юлія Алейчанка, Таццяна Сівец, Маргарыта Латышкевіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч... Лічу, што ў вас вельмі моцныя маладыя паэты. І веру, што з часам нават у Алматы альбо Астане выйдзе нешта накшталт анталогіі «Маладая паэзія Беларусі».

Рыхтуецца новы выпуск алмацінскага літаратурна-мастацкага альманаха. І, несумненна, беларусы зноўку будуць сярод яго аўтараў.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.