Вы тут

У В'етнаме развітваюцца з прэзідэнтам Чан Дай Куангам


Развітанне з прэзідэнтам краіны Чан Дай Куангам, які памёр 21 верасня ва ўзросце 61 года пасля працяглай хваробы, праходзіць у В'етнаме.


Фота: Reuters

Памінальныя жалобныя мерапрыемствы адначасова праходзяць у паўднёвым в'етнамскім горадзе Хашымін і на малой радзіме прэзідэнта - у павеце Кімшон паўночнай правінцыі Ніньбінь, размешчанай у 90 км на поўдзень ад Ханоя. Там жа 27 верасня адбуддзецца пахаванне Чан Дай Куанга.

У сувязі са смерцю кіраўніка дзяржавы ў В'етнаме абвешчана агульнанацыянальная жалоба 26 і 27 верасня.

Захворванне ў Чан Дай Куанга было выяўлена ў ліпені мінулага года. Прэзідэнт лячыўся на радзіме, шэсць разоў ездзіў на лячэнне ў Японію. Аднак намаганні медыкаў апынуліся марнымі, і хвароба хутка прагрэсавала. 20 верасня стан здароўя Чан Дай Куанга рэзка пагоршыўся, ён быў дастаўлены ў Ханойскі цэнтральны ваенны шпіталь. Увечары таго ж дня прэзідэнт трапіў у кому і 21 верасня, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр.

Чан Дай Куанг узначаліў краіну ў красавіку 2016 года. Да гэтага з 2011 года ён займаў пасаду міністра грамадскай бяспекі СРВ.

ТАСС, БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.