Вы тут

Футбаліста "Крумкачоў" затрымалі за незаконны абарот псіхатропных рэчываў


Паўабаронца «Крумкачоў» Алег Дыбаль затрыманы за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.


«У дачыненні да асобы Партызанскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата і расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 артыкула 328 (незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў) КК Беларусі (караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі).

Усе абставіны высвятляюцца, ён затрыманы супрацоўнікамі ўнутраных органаў 9 кастрычніка. Праведзеным ператрусам у яго дома супрацоўнікамі падраздзялення па наркакантролі выяўлена больш за 40 г забароненага рэчыва. Ужо атрыманы заключэнне судова-хімічнай экспертызы, якую правялі спецыялісты ўпраўлення дзяржкамітэта судмедэкспертыз па Мінску і было ўстаноўлена, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Цяпер з затрыманым працуюць следчыя. Высвятляюцца ўсе акалічнасці», - гаворыцца ў паведамленні СК.

by.tribuna.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.