Вы тут

«Ты адно запомні, браце, са «Звяздой» — цяплей у хаце!»


І вядома ж, не толькі з-за светлай назвы, роднай мовы ды свайго шаноўнага ўзросту. Газета сто другі гадок жыве жыццём краіны, паважае сваіх чытачоў і нават клапоціцца пра іх, што праяўляецца яшчэ і ў выбары прызоў: яны, звяздоўскія, здаецца, заўсёды маглі не проста парадаваць адданых падпісчыкаў, але і спатрэбіцца ў гаспадарцы, верна паслужыць — прычым усёй сям'і.


Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Гэта мы да таго, што днямі ў рэдакцыі «Звязды» адбыўся чарговы розыгрыш — цеплавентылятараў Nоrmаnn і электракаміна Еlесtrоluх.

Як вырашаўся іх лёс, даўнім чытачам расказваць не трэба, нядаўнім — хіба «праз коску». Такім чынам, кожны, хто аформіў падпіску на «Звязду» на чацвёрты квартал альбо другое паўгоддзе гэтага года і прэтэндаваў на выйгрыш, мог запоўніць невялічкую картку-купон (яны друкаваліся і ў час новай падпісной кампаніі, вядома ж, будуць друкавацца па пятніцах) —
і даслаць яго на адрас газеты. Тут, у рэдакцыі, усе атрыманыя карткі рэгістраваліся і сартаваліся з тым, каб гарантаваць атрыманне прызоў у кожнай вобласці і горадзе Мінску.

Што важна яшчэ — непасрэдны лёс падарункаў для падпісчыкаў вырашалі такія ж падпісчыкі. Прынамсі, на гэты раз імі аказаліся жыхары сталіцы сужэнцы Людміла Яўгенаўна і Мікалай Сямёнавіч Сідарэвічы, а таксама прыпевачніца, аўтарка многіх вершаў, «вясёлых і праўдзівых гісторый» Любоў Міхайлаўна Чыгрынава (на здымку). Менавіта яны (дарэчы, вельмі прыгожыя людзі!) з чароўнага звяздоўскага капелюша і выцягнулі шчаслівыя купоны. Чые? Чытайце:

Цеплавентылятар Nоrmаnn выйгралі:

Уладзімір Іванавіч Сямашка, г. Брэст;

Мікалай Якаўлевіч Карповіч, г. Віцебск;

Іна Віктараўна Кавалёва, г. Гомель;

Яўген Сцяпанавіч Талканіца, г. Гродна;

Лідзія Фёдараўна Барадзенка, в. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці;

Ганна Сцяпанаўна Туніловіч, г. Глуск Магілёўскай вобласці;

Валянціна Сямёнаўна Ёрш, г. Мінск.

Суперпрыз — электракамін Еlесtrоluх — выйграў

Іосіф Браніслававіч Паўкалас з в. Навасёлкі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Віншуем шчасліўчыкаў! Тым жа, каму на гэты раз удача не ўсміхнулася, скажам: не крыўдуйце — вы ж нічога не страцілі... Магчыма — нават надзеі, што наступны раз...

Ён — будзе! І хутка. З якімі прызамі? Пакуль сакрэт. Сачыце за газетай.

Афіцыйна.

Арганізатарам рэкламнай гульні «Са «Звяздою» не замерзнеш!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Рэкламная гульня «Са «Звяздою» не замерзнеш!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 27.08.2018 г. (пасведчанне № 3366) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 5 верасня па 31 снежня 2018 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на чацвёрты квартал або другое паўгоддзе 2018 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 120 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.