Вы тут

Пра землякоў-партызан


Гэты фотаздымак, зроблены днямі на занятках у Малагарадзячыцкай сярэдняй школе Любанскага раёна, нам даслалі чытачы. За некалькі кіламетраў ад гэтых мясцін у гады Вялікай Айчыннай вайны народныя мсціўцы друкавалі газету «Звязда», рабілі свой унёсак у агульнанародную барацьбу супраць захопнікаў.


Настаўнік Анатоль Вялічка вядомы ў родных мясцінах як краязнавец, даследчык гісторыі партызанскага руху. Ён перадае сваім вучням захаваныя ў народнай памяці звесткі пра жыццё партызан, знаёміць з гісторыяй беларускіх газет і часопісаў, якія ў гады ваеннага ліхалецця прыраўнялі пяро да зброі.

Дзякуючы мясцовым аматарам-краязнаўцам у Любанскім раёне створана і даглядаецца шмат помнікаў барацьбітам за свабоду і незалежнасць Беларусі. У лясной зоне дзейнічае мемарыяльны комплекс, дзе можна ўбачыць партызанскі аэрадром, зямлянкі. Пра тое, як тут выпускалі газету «Звязда», нагадваюць экспанаты раённага музея народнай славы.

Яўген Пясецкі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.