Вы тут

Мазырскі НПЗ пачаў мадэрнізацыю коштам у мільярд


Будаўніцтва ўстаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў знаходзіцца ў актыўнай стадыі, распавёў у эфіры "Беларусь 1" генеральны дырэктар Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Віталь Паўлаў.


На НПЗ у Мазыры прыбыў буйнагабарытны груз, прычым кожны аўтацягнік важыў каля 150 тон. Дыяметр агрэгатаў  — практычна сем метраў. Караван з фур пераадолеў дзесяцідзённы пераезд праз пяць беларускіх абласцей.

Па сукупнасці параметраў гэтую перавозку можна назваць рэкорднай для ўсёй краіны, адзначылі ў эфіры Беларускага тэлебачання. Бо пры распрацоўцы маршруту былі ўлічаны такія параметры, як дарожнае пакрыццё, вышыня ліній электраперадачы і розныя перашкоды, напрыклад у выглядзе мастоў.

"Цяпер мы будуем чарговы тэхналагічны комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў. Будаўніцтва знаходзіцца ў актыўнай стадыі. Апараты, якія вы ўбачылі,  гэта буйнагабарытныя агрэгаты, пастаўленыя для далейшага мантажу на ўстаноўку гідракрэкінгу", – растлумачыў генеральны дырэктар ААТ "Мазырскі НПЗ".

У цяперашні час на НПЗ паставілі ўжо 14 з неабходных 16 ёмістасцяў для гідракрэкінгу. Будаўніцтва ўсяго комплексу ўстаноўкі з абсталяваннем ад італьянскага пастаўшчыка абыйдзецца ў адзін мільярд даляраў, адзначылі ў тэлесюжэце.

"Гэты інвестыцыйны праект называюць самым дарагім у гісторыі прадпрыемства. Працы на ўчастку пачаліся ў 2014-м. галоўная мэта — павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты і нарасціць аб'ёмы выпуску", – рэзюмавалі ў эфіры "Беларусь 1".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.