Вы тут

З 9 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графiк руху цягнікоў


На дарогах краін Садружнасці і Еўрасаюза новы графік руху цягнікоў на 2018/2019 год пачне дзейнічаць з 0.00 гадзін 9 снежня, нагадалі ў прэс-цэнтры магістралі.

Пры фарміраванні графіка Беларускай чыгункай надавалася ўвага захаванню існуючых актуальных для пасажыраў напрамкаў у зносінах з краінамі СНД і Балтыі і пашырэнню маршрутнай сеткі як у міжнародных зносінах, так і ўнутры краіны.


У міжнародных зносінах графікам руху цягнікоў на 2018/2019 год прадугледжаны наступныя змены.

Прызначаны новы міжнародны цягнік № 328/327 Мінск — Казань, які будзе ў звароце цэлы год адзін раз у тыдзень адпраўленнем ад станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.55 па серадах, прыбыццём у Казань у 17.53 па пятніцах. У адваротным кірунку са станцыі Казань — у 7.43 па субботах, і прыбыццём на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 5.13 па панядзелках. У саставе цягніка прадугледжваецца таксама курсіраванне бесперасадачных вагонаў Брэст — Казань і Гомель — Казань.

Раней курсіруючы цягнік Брэст — Саратаў прызначаны ў паведамленні Баранавічы — Саратаў. Цягнік будзе хадзіць адзін раз на тыдзень. Ён будзе адпраўляцца з пачатковай станцыі па нядзелях і прыбываць у Саратаў па аўторках, з Саратава — па аўторках, а прыбываць на канчатковую станцыю па чацвяргах. У саставе цягніка прадугледжваецца таксама курсіраванне бесперасадачных вагонаў Брэст — Саратаў і Гомель — Саратаў.

Для зручнасці пасажыраў зменены расклад цягніка № 317 Караганда — Баранавічы. У новым графіку руху цягнік з Караганды будзе прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 5.13 (раней у 3.52) і адпраўляцца на станцыю Баранавічы-Палескія ў 5.38.

З улікам попыту на перавозкі ў летні перыяд 2019 года прадугледжаны цягнік № 451/452 Мінск — Варна. З Мінска ён будзе адпраўляцца 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня, у зваротным напрамку з Варны — 12, 17 , 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня і 4, 9 верасня.

У міжрэгіянальным паведамленні будзе прызначаны новы цягнік бізнес класа ў зносінах Мінск — Гродна маторвагонным рухомым саставам. Час адпраўлення цягніка са станцыі Гродна — у 6.39, прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі — у 10.42. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 15.30, прыбыццё на станцыю Гродна — у 19.38.

У летні перыяд на найбольш запатрабаваных кірунках захавана штодзённае курсіраванне цягнікоў № 94/93 Мінск — Адэса, № 100/99 Мінск — Новааляксееўка, а таксама бесперасадачныя вагоны з Мінска да Херсона і Бярдзянска.

Таксама ў новым графіку працягнуць курсіраванне бесперасадачныя вагоны фарміравання Беларускай чыгункі з Мінска да Кішынёва з перыядычнасцю праз дзень.

Рэалізацыя праязных дакументаў ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення на цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй у напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані, Мурманска, Новасібірска, Архангельска і Саратава. У зносінах з Украінай, Літвой, Латвіяй і Казахстанам, а таксама на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах краіны продаж адкрыецца за 45 сутак да адпраўлення.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца ​​ў чыгуначных касах, па тэлефоне даведачнай службы 105, а таксама на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.