Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць першы снег ужо на гэтым тыдні


Пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні - месцамі нават пройдзе першы снег, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Бабіна лета скончылася ў Беларусі ў апошняй дэкадзе кастрычніка: да гэтага ў краіне былі пабіты шматгадовыя тэмпературныя рэкорды: месцамі паветра днём прагравалася да +20 °С.

Паводле інфармацыі Гідрамета, ужо ў аўторак 23 кастрычніка надвор'е ў краіне кардынальна зменіцца - пахаладае да +5..+ 7 °С і пойдуць дажджы.

Пры гэтым, паводле доўгатэрміновых прагнозаў, у чацвер 25 кастрычніка ўжо магчымы мокры снег.

Як раней распавялі ў Гідрамеце, пахаладанне ў рэспубліку прынеслі паветраныя масы са Скандынавіі - разам з імі прыйшоў атмасферны фронт, які будзе вызначаць надвор'е ў краіне ў бліжэйшы тыдзень.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.