Вы тут

Безбагажныя квіткі на рэйсы "Белавія" могуць з'явіцца на працягу паўгода


Квіткі па безбагажных тарыфах у авіякампаніі "Белавія" могуць з'явіцца на працягу паўгода, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, піша БЕЛТА.


"Канкрэтных тэрмінаў назваць не магу, але думаю, што не больш за паўгода. Бо унесці змены ў закон - гэта не змяніць, да прыкладу, пастанову Мінтранса, якую можна прыняць на працягу двух тыдняў", - сказаў міністр. Ён растлумачыў, што перашкодай для ўводу такіх квіткоў цяпер з'яўляецца адсутнасць адпаведнага заканадаўства, у сувязі з чым Міністэрства транспарту і камунікацый ініцыюе ўнясенне зменаў.

Па словах кіраўніка Мінтранса, ва ўрадзе ёсць агульная згода аб увядзенні безбагажных квіткоў. "Мы плануем, што на кожным рэйсе ў продажы будуць квіткі па, скажам так, "смешнай" цане". Сёння юрыдычна такія квіткі "Белавія" прадаваць не можа", - дадаў Анатоль Сівак.

Мінтранс плануе ўнесці заканадаўчыя ініцыятывы на працягу месяца. Пасля іх прыняцця перавозчык зможа сам вызначыць тэрміны ўкаранення безбагажных квіткоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.