Вы тут

Лукашэнка 26 кастрычніка сустрэнецца з Парашэнкам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў Гомелі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Чакаецца, што мерапрыемства таксама наведае Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Да ўдзелу і выступаў на асноўнай пляцоўцы форуму кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце "сам-насам". Галоўны акцэнт у ходзе перамоваў будзе зроблены на пытанні развіцця гандлю, эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў і заключэнне дамоўленасцей, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва па ўсім спектры напрамкаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.