Вы тут

Футбольная зборная Беларусі ўзнялася на 78-е месца ў рэйтынгу ФІФА


Футбольная зборная Беларусі займае 78-е месца ў кастрычніцкім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).


У параўнанні з вераснёвым спісам беларуская каманда паднялася на дзве пазіцыі. За мінулы час падапечныя Ігара Крывушэнкі правялі два дамашнія матчы ў Лізе нацый: перамаглі футбалістаў з Люксембурга - 1:0 і згулялі ўнічыю з Малдовай - 0:0.

Зараз у актыве беларусаў 1307 балаў. Наступную сустрэчу ў Лізе нацый беларускія футбалісты правядуць 15 лістапада ў гасцях у каманды Люксембурга (84-е месца), А 18 лістапада завершаць групавы этап гульнёй у Сан-Марына (209).

Кастрычніцкі рэйтынг ФІФА ўзначальвае зборная Бельгіі (1733 ачкі), на другой пазіцыі знаходзіцца чэмпіён свету каманда Францыі (1732), замыкае тройку лідэраў Бразілія (1669).

З краін-суседак вышэй за ўсіх стаіць Украіна - 27-е месца (1490), каманда Расіі займае 41-ы радок (1433).

Наступны рэйтынг ФІФА апублікуе 29 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.