Вы тут

Лічбавізацыя і дэбюракратызацыя «аднаго акна»


Спрасціць, удасканаліць і ўпарадкаваць працэдуры. На гэта скіраваны Указ Прэзідэнта № 202 «Аб службе «адно акно», які ўступіць у сілу 27 лістапада. Ён таксама мусіць даць дакладнае прававое рэгуляванне: як павінна дзейнічаць служба, якімі валодаць паўнамоцтвамі, што яна можа, а што не, растлумачыў сутнасць дакумента Валерый МІЦКЕВІЧ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.


Ён падкрэсліў, што сёння службы «аднаго акна», якія існуюць у мясцовых органах улады, не маюць прававой асновы, і гэта нярэдка вядзе да недапрацовак, асабліва ў рэгіёнах.

— Калі чалавек звяртаецца па даведку, што ён мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гэтую паперу па заяве грамадзяніна яму павінны даць у «адным акне», аднак нярэдка яго адпраўляюць у іншыя інстанцыі па атрыманне іншых даведак. Аднак гэта павінны рабіць супрацоўнікі службы, — прывёў прыклад Валерый Міцкевіч. — Чым больш дакладна ўсё ўрэгулявана і чым менш магчымасцяў для меркавання ў служачага, які выконвае свае абавязкі, тым менш карупцыйнай рызыкі.

Прымусіць выканкамы больш увагі ўдзяляць службам, каб яны пачалі працаваць так, як гэта прадпісана Дырэктывай № 2, — задача, якую ставіць перад сабой Міністэрства юстыцыі Беларусі, якое каардынуе дзейнасць «аднаго акна» на рэспубліканскім узроўні.

— Мы маем прапановы па ўдасканаленні ўсяго працэсу ў дачыненні да скарачэння адміністрацыйных працэдур і рашэння пытанняў па іх звязцы, — заўважыў Ігар ТУШЫНСКІ, намеснік міністра юстыцыі. — Напрыклад, грамадзянін, які атрымаў дазвол на перапланіроўку кватэры, павінен хадзіць з ім па адпаведных інстанцыях, каб яму аформілі гэтыя змены. І гэта ўжо прыклад звязкі. Каб пазбегнуць такіх дадатковых працэдур, лагічна даць магчымасць чалавеку, напрыклад, напісаць дзве заявы ў «адно акно» або адну заяву з дзвюх частак. А служба «аднаго акна» сама ўжо перадасць дазвол на перапланіроўку ў адпаведныя інстанцыі.

Усе сэрвісы ў краіне пераходзяць на лічбавы фармат, і ў гэтым накірунку рухаюцца і службы «аднаго акна». Аднак перш чым дасягнуць гэтага, трэба аб'яднаць базы абласцей у адну, «каб яны бачылі адна адну», і выбраць найбольш прыдатную праграму, падкрэсліў Ігар Тушынскі.

Спецыялісты настроены на тое, каб разгрузіць службы «аднаго акна» ад адміністрацыйных працэдур і зрабіць выдачу даведак цалкам электроннай. Аднак неабходны будуць інфармацыйныя пасярэднікі: натарыусы, пошта. У прыватнасці, старым людзям, якія нават пенсіі не хочуць пераводзіць на картку, а лічаць за лепшае прыйсці на пошту. Пенсіянеры змогуць звярнуцца да натарыуса, каб атрымаць пэўную даведку з інфармацыйнага рэсурсу, дадаў намеснік міністра.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.