Вы тут

Якімі падзеямі запомніўся рабочы тыдзень сенатараў?


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава правяла рабочую нараду па пытаннях падрыхтоўкі тэматычных секцый у рамках ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў чэрвені ў Віцебску, Полацку і Наваполацку. За Пастаяннай камісіяй па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці замацаваны тры секцыі: «Інавацыйная медыцына і фармацыя ў Саюзнай дзяржаве: прыярытэтныя напрамкі і перспектывы развіцця»; «Інавацыі ў сферы вышэйшай адукацыі і навуцы: вопыт і перспектывы супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы»; «Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і развіццё турызму як фактар умацавання ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі». Абмеркаваны канцэпцыя арганізацыі і правядзення секцый, тэматыка выступленняў асноўных дакладчыкаў з улікам двухбаковага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, склад удзельнікаў, а таксама прапановы па правядзенні тэматычных выставак.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў правёў асабісты прыём грамадзян. У ходзе асабістага прыёму разгледжаны пытанні, якія датычацца правапрымяняльнай практыкі артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» і некаторыя прапановы грамадзян па міжнароднай тэматыцы. Парламентарыем дадзены неабходныя растлумачэнні грамадзянам і накіраваны адпаведныя даручэнні зацікаўленым.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы № 14 г. Маладзечна Каліна Капуцкая правяла прамую тэлефонную лінію для жыхароў Маладзечанскага, Мядзельскага і Вілейскага раёнаў. Ад жыхароў з Маладзечна паступілі звароты аказаць садзейнічанне ў спілоўцы дрэва каля жылога дома, у ямачным рамонце вуліц Замкавая і Маладзёжная. Усе пытанні і прапановы былі ўважліва выслуханы і перададзены для разгляду ў адпаведныя службы. Акрамя просьбаў, былі званкі з падзякамі. 88-гадовы жыхар Маладзечна Дзмітрый Салагуб выказаў удзячнасць сенатару за ўвагу і выкананне абяцанняў па рамонце вулічнага асвятлення. Бацькі студэнткі БДПУ дзякавалі за аказанне садзейнічання ў выдзяленні інтэрната ў студэнцкім гарадку. «Тэматыка зваротаў застаецца нязменнай, — заўважыла Каліна Капуцкая. — Пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, датычацца працы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў цэлым жыццядзейнасці людзей. Падчас прамой тэлефоннай лініі ніводнае пытанне не застаецца без увагі. Звароты, якія патрабуюць дадатковага разгляду, узяты пад асабісты кантроль».

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.