Вы тут

У сталіцы аднаўляецца трамвайны рух у напрамку чыгуначнага вакзала


Адбудзецца гэта з 1 лістапада, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”.


У сувязі з гэтым з названай даты аднаўляецца работа трамвайных маршрутаў № 1 “ДС “Зялёны Луг” — пл. Мяснікова”, № 4 “ДС “Возера” — пл. Мяснікова”, № 7 “ДС “Серабранка” — пл. Мяснікова”. Адначасова адмяняецца работа часовага аўтобуснага маршрута № 901 “ДС “Дружная” — Камароўскі рынак”.

Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы або адзіныя праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак), у складзе якіх адзін з відаў транспарту — аўтобус, прадастаўляецца права на праезд без дадатковай аплаты ў трамваях маршрутаў № 1, 4, 7 на участках ад плошчы Я. Коласа, вуліцах Чырвонай і Платонава да плошчы Мяснікова на перыяд з 1 па 30 лістапада, паведамілі на прадпрыемстве.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.