Вы тут

У паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні — 9 беларускіх каманд


Адразу чатыры каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. Гэту магчымасць яны заваявалі ў чвэрцьфінале прэстыжных спаборніцтваў, якія завяршыліся ў Мінску.


Абсалютным пераможцам чвэрцьфіналу стала каманда факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, якая рашыла 11 з 12 задач за найменшы час. У яе склад увайшлі першакурснік Аляксандр Кернажыцкі і студэнты другога курса Фёдар Карабейнікаў і Ягор Дубовік. Гэта адно з найлепшых вынікаў выступленняў студэнтаў Белдзяржуніверсітэта  за апошнія гады.

Таксама па выніках чвэрцьфіналу ў паўфінале выступяць тры каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзве — з Латвійскага універсітэта і па адной з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта (Расія), Вільнюскага ўніверсітэта, Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна і Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Удзельнікамі адборачнага этапу спаборніцтваў у Мінску сталі 45 студэнцкіх каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінградскай вобласці Расіі З іх шэсць зборных выступалі за факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

У чвэрцьфінале студэнтам прапаноўвалася вырашыць 12 алгарытмічных задач за 5 гадзін. Згодна з рэгламентам кожнай камандзе прадастаўляўся адзін камп’ютар. Перамога прысуджалася зборнай, якая рашыла большую колькасць задач за найменшы час.

Паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні адбудзецца ў снежні гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. А фінал пройдзе ў г. Порту (Партугалія) у красавіку 2019 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.