Вы тут

Міхаіл Мясніковіч наведае з працоўным візітам Францыю


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10-12 лістапада наведае з рабочым візітам Францыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.


Старшыня Савета Рэспублікі 11 лістапада ў Парыжы прыме ўдзел у асноўных ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, - мемарыяльнай цырымоніі каля Трыўмфальнай аркі, а таксама Парыжскім форуме міру. Да ўдзелу ў ім запрошаны кіраўнікі дзяржаў, урадаў, парламентаў, міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Форум накіраваны на ўмацаванне міру за кошт больш эфектыўнага глабальнага рэгулявання і садзейнічання зніжэння міжнароднай напружанасці.

У ходзе візіту адбудзецца сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.

Міхаіл Мясніковіч таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.