Вы тут

На рацэ Друць у Талачыне рыбак перакуліўся на лодцы


На дапамогу яму прыйшлі ратавальнікі пасля таго, як ім паступіла паведамленне пра здарэнне.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, візуальна на паверхні ракі тонучага чалавека не назіралася. Тут жа на рацэ ў вольны ад службы час рыбачыў калега ратавальнікаў з іншай змены — пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Арцём Лысікаў. Сумесна абследаваўшы берагавую лінію, ратавальнікі выявілі ў чароце на адлегласці 50 метраў ад берага чалавека ў вадзе. Глыбіня ў гэтым месцы ракі складала два метры, мужчына меў патрэбу ў дапамозе. Ён быў выняты з вадаёма і перададзены брыгадзе медыкаў з агульным пераахаладжэннем арганізма.

Высветлілася, што мужчына рыбачыў, знаходзячыся ў алюмініевай лодцы. У нейкі момант плавальны сродак перакуліўся. Відавочца здарэння выклікаў ратавальнікаў, якія прыйшлі на дапамогу рыбаку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.