Вы тут

Цырымонія закрыцця футбольнага сезона ў Беларусі адбудзецца 4 снежня


Урачыстая цырымонія закрыцця футбольнага сезона ў Беларусі адбудзецца 4 снежня ў сталічнай канцэртнай зале Prime Hall, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.


У час цырымоніі будуць названы пераможцы сезона ў індывідуальных і камандных намінацыях. Прызы атрымаюць мацнейшыя ігракі па пляжным футболе і міні-футболе.

Як адзначылі ў федэрацыі, упершыню ў гісторыі напярэдадні галоўнай цырымоніі года адбудзецца ўзнагароджанне лепшых юных футбалістаў краіны ў сямі намінацыях.

Галоўнай падзеяй футбольнага сезона ў Беларусі стаў чарговы чэмпіёнскі тытул барысаўскага БАТЭ. У бліжэйшыя дні стане вядома, наколькі паспяхова завершыць сезон нацыянальная зборная, якая правядзе два заключныя матчы ў Лізе нацый: 15 лістапада з Люксембургам і 17 лістапада з Сан-Марына.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.