Вы тут

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам форуму "Святасць мацярынства"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам VI Форуму Усерасійскай праграмы "Святасць мацярынства". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, піша БЕЛТА.


"За час свайго існавання гэта мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для дыялогу паміж палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і прадстаўнікамі дзяржаўных арганізацый па актуальных пытаннях аховы сям'і. Паколькі менавіта ў сям'і фарміруюцца асновы духоўных каштоўнасцей і традыцый народа", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі пытанням аховы мацярынства і дзяцінства ўдзяляецца прыярытэтная ўвага. Краіна ўваходзіць у лік дзяржаў з найбольш нізкімі паказчыкамі мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, дасягнуты сур'ёзныя поспехі ў галіне рэпрадуктыўнага здароўя.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што форум будзе садзейнічаць абмену вопытам, выпрацоўцы цікавых ідэй і новых ініцыятыў па ўмацаванні інстытута сям'і, паслужыць больш цеснаму супрацоўніцтву міжнароднай супольнасці ў імя шчасця і здароўя нашых дзяцей, на карысць будучых пакаленняў. Прэзідэнт пажадаў арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства плённай працы і незабыўных уражанняў ад знаходжання ў гасціннай беларускай сталіцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.