Вы тут

Брытанскі ўрад ухваліў праект пагаднення па "брэксіце"


Брытанскі ўрад ухваліў праект пагаднення аб умовах выхаду з ЕС, заявіла прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй па выніках пяцігадзіннай нарады з членамі кабінета.


"Гэта пагадненне, якое дазваляе вярнуць кантроль за нашымі грашыма, законамі і межамі, якое дазваляе пабудаваць яркую будучыню для Вялікабрытаніі. Я веру душой і сэрцам, што яно паслужыць інтарэсам усяго Злучанага Каралеўства", - сказала яна.

Мэй паабяцала ў чацвер раніцай выступіць у парламенце і выкласці сутнасць адобранага пагаднення.

У аўторак прадстаўнікі Брытаніі і ЕС на сустрэчы ў Бруселі ўзгаднілі папярэдні тэкст пагаднення па "брэксіце", што азнаменавала значны прарыў у перамовах, якія доўжыліся на працягу апошніх некалькіх месяцаў.

Дакумент быў узгоднены на тэхнічным узроўні службовымі асобамі абодвух бакоў пасля інтэнсіўных абмеркаванняў на гэтым тыдні. У сераду адбылося спецыяльнае пасяджэнне ўрада, на якім Тэрэза Мэй прасіла кабінет ўхваліць праект дакумента.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.