Вы тут

Цэны на паслугі сельскіх лазняў будуць рэгуляваць аблвыканкамы


Цэны на паслугі сельскіх лазняў будуць рэгулявацца аблвыканкамамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №818 ад 14 лiстапада 2018 года, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Паслугі лазняў агульнага карыстання і душавых, размешчаных у сельскай мясцовасці, будуць уключаны ў пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг, цэны на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначылі, што прыняцце пастановы будзе садзейнічаць забеспячэнню насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці, якаснымі паслугамі лазняў і душавых па даступных цэнах, а таксама дасць магчымасць накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць лазневыя паслугі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2018 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.