Вы тут

За суткі на пажарах выратаваны 7 чалавек


Чатыры чалавекі ў Мінску, яшчэ трое — у Віцебску, паведамілі ў МНС.


Напачатку ўдзень на тэлефон сталічных ратавальнікаў 112 ад жыхароў дома № 80 па вуліцы Харкаўскай паступіла паведамленне пра дым з кватэры на чацвёртым паверсе.

Падчас ліквідацыі пажару было ўстаноўлена, што адбылося загаранне маёмасці ў жылым пакоі на плошчы 10 квадратных метраў. Работнікамі МНС з кватэры былі выратавана гаспадыня (знаходзілася ў калідоры, у свядомасці), якая з тэрмаінгаляцыйнай траўмай, атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавана ў бальніцу.

З вышэй размешчаных кватэр з выкарыстаннем масак былі выратаваны тры чалавекі. З сумежных і вышэйразмешчаных кватэр эвакуявана пяць чалавек.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, закурана кватэра. Прычына  здарэння высвятляецца, разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадыні жылля.

Сям'ю выратавалі таксама на пажары ў Віцебску. Паведамленне паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання абласнога падраздзялення МНС увечары. Звяном газадымаахоўнай службы з задымленай кватэры былі выведзеныя бацькі і іх сын, выхаванец дзіцячага саду. Паводле папярэдніх даных, прычынай пажару стала пакінутая ежа на пліце.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.