Вы тут

Першы складны смартфон паступіў на кітайскі рынак


Кітайскі вытворца гнуткіх дысплеяў выпусціў першы смартфон з мяккім экранам, які можа складвацца, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Кампаніі Huawei, Sumsung і Apple таксама плануюць пачаць выпуск складаных мабільнікаў. Кампанія Royole прадставіла складаны смартфон FlexPai ў Пекіне. Экран дадзенага мабільніка складае 7,8 цалі, можа складвацца і ператварацца ў планшэтны камп’ютар. Ініцыятар ідэі і дырэктар гэтай кампаніі Лю Цзыхун распавёў, што пры вырабе экрана смартфона FlexPai была выкарыстана тэхналогія гнуткага дысплея “крылы цыкады”, які захоўвае ў сабе больш за 20 млн супердакладных дэталяў. Было праведзена больш за 200 тыс. праверак тэлефона на гнуткасць, расцяжку, удараўстойлівасць. Кошт гэтага смартфона складае звыш 1 тысячы долараў, прылада паступіла ў продаж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.