Вы тут

Пры затрыманні ўначы браканьер стрэліў у бок правяраючых інспектараў


Работнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі разам з егерам Рагачоўскай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў ва ўгоддзях каля вёскі Бярозавы Гай Рагачоўскага раёна затрымалі гамяльчаніна, які незаконна паляваў у начны час.


Наяўнасць цеплавізара і падствольнага ліхтара сведчыць пра тое, што мужчына мэтанакіравана рыхтаваўся да начнога палявання, хоць здабываць пушнога звера па правілах можна толькі ў светлы час сутак. Да таго ж уладальнік пуцёўкі на пушніну не меў права на паляванне ў гэтым месцы. Ён не толькі выйшаў за межы названых у яго пуцёўцы паляўнічых угоддзяў, але і знаходзіўся на тэрыторыі зусім іншага раёна. У паляўнічага быў навігатар, а, значыць, ён не заблудзіўся. Былі ў затрыманага і забароненыя кулявыя патроны.

Як расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, здабычай паляўнічага сталі тры куніцы. Паколькі жывёлы здабытыя з парушэннем правілаў, да пакрыцця за іх выстаўлена шкода ў памеры каля 2,6 тысячы рублёў. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Прававую ацэнку дадуць і іншым дзеянням затрыманага: пры сустрэчы з рэйдавай групай паляўнічы стрэліў у бок правяраючых, пасля чаго паглыбіўся ў лес. Наўмысна ці выпадкова -- высветліць следства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.