Украінскі горад Мікалаеў закупіць 23 сучасныя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода для перавозкі пасажыраў на ўмовах лізінгу. Пра гэта стала вядома падчас сесіі гарадскога савета Мікалаева, якая прайшла 22 лістапада, піша БЕЛТА.
"Калі ўсё атрымаецца, то яшчэ да Новага года гэтыя камфортныя аўтобусы ўжо выйдуць на вуліцы Мікалаева і будуць перавозіць нашых грамадзян. Для гэтага ўжо ўсё гатова. Рашэнне сённяшняй сесіі было апошняй кропкай у гэтым пытанні", - сказаў гарадскі кіраўнік Аляксандр Сянкевіч.
Аўтобусы будуць абсталяваныя аўтаматызаванай сістэмай аплаты праезду, сістэмай электроннага білета. Акрамя таго, яны прыстасаваны пад перавозку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Шчырая гутарка з валанцёрам пошукавага руху Беларусі.
Да канца 1950-х тэма Мінскага падполля была пад забаронай.
У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.